Масленічная квэставая праграма ў гістарычным парке «Сула»!

 

ПАВАЖАНЫЯ СЯБРЫ! 

 

Запрашаем Вас  26.02.2022 

у Вялікае княства “Сула” 

на масленічную квэставую праграму

«Як мы Зіму праважалі, ды Вясну гукалі»!

Парк гісторыі пазнаёміць з цікавымі абрадамі і гульнямі, якія звязаныя з Масленіцай, раскрыць сэнс звычных для нас традыцый, павесяліцца ад усёй душы на масленічным гулянні ў атмасферы шляхетнай сядзібы  XVIII стагоддзя! 

 

 

 

Дата падзеі: 26.02.2022 (парк гісторыі “Сула”)

Выезд з Мiнска: 14:00

Вяртанне ў Мiнск: ~ 20:00

Кантакт для браніравання: +375 (29) 6765440

ПРАГРАМА МАСЛЕНІЧНЫХ ГУЛЯННЯЎ

З першых крокаў па сульской зямлі Вас чакае незабыўнае падарожжа ў свет масленічных традыцый, якое пачнецца з урачыстай святочнай сустрэчы гасцей. Далей прыхільнікаў прыгод чакае:

  • сустрэча на чароўным Млыне (здабыць муку для бліноў);
  • наведванне Замка, дзе ў чароўным куфары схавана пудзіла зімы;
  • займальныя майстар-класы у кузні і ганчарнай майстэрні;
  • гульня-квэст у музеі адукацыі, сустрэча з настаўнікам;
  • мноства забаў на свежым паветры, як «Хуткія бліны» – гульня з патэльнямі;
  • інтэрактыўная кропка Каралеўская Асамблея – набыванне прывілея ў Караля на провады зімы;
  • знаёмства з масленічнымі традыцыямі, абуджэнне мядзведзя;
  • абрад «Спальванне Зімы» з Чараўніцай, гуканне вясны;
  • завяршэннем прыгод стане цікавы наватарскі масленічны спектакль у сульской батлейцы, масленічнае частаванне блінамі (уключана ў кошт праграмы);
  • у вольны час госці змогуць пакатацца на брычцы альбо санках (уваходзіць у кошт праграмы), а таксама набыць сувеніры на памяць у майстэрнях рамесленікаў і сувенірнай лаўцы нашага комплекса.

 

 

Вас чакае: 

Aнімацыйная экскурсія-квэст «Як мы Зіму праважалі, ды Вясну гукалі»; частаваннне блінамі; катанне на брычцы; дэгустацыя брэндавага спіртнога напоя «Старка Запольская» (для дарослых); гульні, скокі і бадзёры настрой! 

 

Кошт праграмы:

70 руб. для дарослых (у кошт уключан трансфер Мінск – Сула – Мінск, дэгустыцыя фірменнага напою “Старка Запольская”, катанне на брычцы, частаванне блінамі);

40 руб. для школьнікаў (у кошт уключан трансфер Мінск – Сула – Мінск, катанне на брычцы, частаванне блінамі).